Спецслужбы краін Еўрасаюза рыхтуюцца да новых тэрактаў

17 февраля 2016

Спецслужбы краін Еўрасаюза рыхтуюцца да новых тэрактаў з боку "Ісламскай дзяржавы". Паводле магчымых сцэнарыяў атак, групы джыхадыстаў нанясуць удары па неабароненых цэлях адразу ў некалькіх еўрапейскіх гарадах - ад двух да чатырох, - заяўляюць эксперты па антытэроры.

Паміж тым, напярэдадні ў Германіі правялі масавы рэйд супраць салафітаў - членаў мясцовага "Ісламскага цэнтра развіцця", якія выступаюць за экстрэмісцкае тлумачэнне ісламу. 220 паліцэйскіх абшукалі дзясяткі дамоў, кватэр і мячэць у Брэмене.

Вядома, што частка членаў гэтага саюза ўжо адправіліся ў Сірыю ваяваць у радах "Ісламскай дзяржавы".