Спецслужбы ЗША страцілі права на праслухоўванне грамадзян

1 июня 2015

Сёння мінуў тэрмін дзеяння Патрыятычнага акта, у рамках якога амерыканскія агенцтвы нацыянальнай бяспекі ЗША мелі афіцыйнае права на праслухоўванне тэлефонных гутарак і праверку дзелавой дакументацыі. Напярэдадні ж сенатары не змаглі прыняць рашэнне аб прадаўжэнні дзеяння дакумента. Новае пасяджэнне па гэтым пытанні можа адбыцца ўжо заўтра. Патрыятычны акт быў прыняты ў ЗША пасля тэрактаў 11 верасня. Белы дом заклікаў сенат як мага хутчэй прыняць адпаведны закон у мэтах папярэджання новых нападаў.