Спецаперацыя на ўсходзе Украіны перайшла ў актыўную фазу

23 апреля 2014

У службе бяспекі краіны сцвярджаюць, што асноўная мэта на гэты момант - стварыць перыметр бяспекі, каб беспарадкі не перакінуліся на іншыя часткі Украіны.


Самым праблемным рэгіёнам застаецца Данецкая вобласць. У Горлаўцы забітыя два чалавекі, у тым ліку дэпутат гарсавета ад партыі Бацькіўшчына Уладзімір Рыбак. Паводле звестак МУС Украіны, целы двух мужчын са слядамі катаванняў знайшлі недалёка ад Славянска. Асоба аднаго з іх пакуль не высветлена. А ў Краматорску, як перадаюць медыкі, раней быў збіты адзін з намеснікаў мэра горада Андрэй Бяссоны.