Спецназ іракскай арміі працягвае наступ на пазіцыі баевікоў ІДІЛ

5 ноября 2016

Спецназ іракскай арміі працягвае наступ на пазіцыі баевікоў "Ісламскай дзяржавы" на ўсходзе Масула. У спробах спыніць наступ урадавых войскаў і іх саюзнікаў тэрарысты звозяць у абложаны горад мірных жыхароў з населеных пунктаў і вёсак. Паводле звестак ААН, цывільных асоб ісламісты збіраюцца выкарыстаць у якасці жывога шчыта падчас паветраных бамбардзіровак, якія праводзяцца іракскай арміяй. На сёння ў палоне ў баевікоў знаходзіцца адна тысяча шэсцьсот чалавек. Нагадаем, раней іракскія войскі вызвалілі ад тэрарыстаў шэсць раёнаў Масула.