Спецыяльную рэзалюцыю прынялі ў ААН

22 ноября 2014

Рэзалюцыю, накіраваную на барацьбу з гераізацыяй нацызму, расавай дыскрымінацыяй і ксенафобіяй, прынялі ў Генасамблеі ААН большасцю галасоў. За дакумент, прапанаваны Расіяй, выказаліся 115 дзяржаў з 193. Супраць прагаласавалі 3 краіны: Украіна, ЗША і Канада. 55 дзяржаў устрымаліся. У тэксце дакумента выказваецца заклапочанасць услаўленнем у любой форме нацысцкага руху, а таксама былых членаў ваенных фарміраванняў СС, у тым ліку шляхам узвядзення помнікаў і мемарыялаў. У ААН таксама выказалі занепакоенасць распаўсюджваннем у розных частках свету экстрэмісцкіх палітычных партый, рухаў і груп.