Спецыялісты BioNTech: У наступным годзе могуць спатрэбіцца новыя вакцыны з-за мутацыі віруса COVID-19

5 октября 2021

Зараз у свеце неабходнасці ў новых вакцынах ад COVID-19 няма. Цыркулюючыя штамы, уключаючы "Дэльту", больш заразныя, але не настолькі моцна адрозніваюцца ад першапачатковага варыянту. Аднак, па меркаванні спецыялістаў BioNTech, піша газета "Файнэншл Таймс", у наступным годзе могуць спатрэбіцца новыя вакцыны. Вірус муціруе і вялікая імавернасць, што з'явяцца штамы, якія будуць "ашукваць" імунітэт.

Цяжкая эпідсітуацыя з каранавірусам у Румыніі

Лік захварэўшых на COVID-19 у свеце з пачатку пандэміі перавысіў 236 мільёнаў чалавек. Зараз ідзе чацвёртая хваля захворвання. Сітуацыя з-пад кантролю выходзіць у Румыніі. Штодня там фіксуецца больш за 12 тысяч інфікаваных. У бальніцах не хапае ложкаў. Каб вызваліць месцы для пацыентаў з каранавірусам, хворых з іншымі дыягназамі выпісваюць датэрмінова. Улады Бухарэста ўводзяць новыя абмежаванні. Зараз наведваць установы грамадскага харчавання, тэатры і спартзалы могуць толькі вакцынаваныя грамадзяне, і тыя, хто перахварэў.