Спецдакладчык ААН: Джуліян Асанж падвяргаецца псіхалагічным катаванням

16 октября 2019
Заснавальнік партала Wikileaks Джуліян Асанж падвяргаецца псіхалагічным катаванням у турме Вялікабрытаніі ўжо доўгі час. Аб гэтым паведаміў спецдакладчык ААН па катаваннях Нільс Мельцэр. Такая выснова была зроблена пасля візіту да Асанжа з медыкамі ў маі гэтага года. ЗША, Швецыя і Эквадор адмовіліся весці расследаванне. Нягледзячы на тое, што менавіта гэтыя дзяржавы неслі адказнасць за яго  апошнія гады і павінны правесці адпаведны разгляд. Нагадаем, у красавіку 2019 года брытанская паліцыя арыштавала Асанжа прама ў пасольстве Эквадора, дзе ён хаваўся 7 гадоў.