Дэкларацыя ў падтрымку свабоды перамяшчэння ў межах Еўрасаюза.
Кіраўнікі МЗС дзесяці краін ЕС сёння прынялі дэкларацыю ў падтрымку свабоды перамяшчэння ў межах Еўрасаюза. Сярод тых, хто падпісаў дакумент, дзяржавы паўднёвай Еўропы і Германія, гэта значыць тыя краіны, для эканомік якіх даходы ад турызму з'яўляюцца адным з асноўных драйвераў. Дарэчы, менавіта турыстычная галіна забяспечвае 10 % ВУП і 12 % рабочых месцаў у Еўрасаюзе.
Турагенцтвам, транспартным кампаніям, дзяржструктурам жыццёва важна прыкласці максім намаганняў для хутчэйшага зняцця абмежаванняў на перамяшчэнне, а таксама зрабіць паездкі максімальна бяспечнымі. Наперадзе лета, і ў Еўрасаюзе разумеюць, што трэба як мага хутчэй адкрыць турсезон. У Грэцыі ўжо адкрылі доступ да археалагічных пляцовак на адкрытым паветры і пляжаў, а Іспанія ў канцы чэрвеня разлічвае прымаць замежных гасцей. Пачала аслабленні на межах Германія.













