Выратаваць мігрантаў ад рабства

30 ноября 2017
Кіраўнікі 9 еўрапейскіх і афрыканскіх краін, а таксама ААН, Еўрапейскі і Афрыканскі саюз дамовіліся тэрмінова эвакуіраваць з Лівіі мігрантаў, якія сталі ахвярамі гандляроў людзьмі. Паводле слоў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, аперацыі пачнуцца неўзабаве. Еўрасаюз, Афрыканскі саюз і ААН таксама дамовіліся замарозіць авуары асоб, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі.