Дадзеныя аб ахвярах супярэчлівыя - раніцай паведамлялася больш чым аб 90 загінуўшых. На гэтую гадзіну афіцыйна пацверджаная гібель 24 чалавек. Звыш 250 атрымалі траўмы. Больш за іншых пацярпеў гарадок Мур, там тарнада знішчыў цэлыя кварталы.
Сотні сем'яў зараз не могуць знайсці свае дамы. Паведамляецца, што пад заваламі дагэтуль могуць знаходзіцца людзі. Без электрычнасці засталіся тысячы амерыканцаў, не працуе мабільная сувязь. У штаце ўведзена надзвычайнае становішча. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту ЗША Бараку Абаму, усім пацярпелым ад удару разбуральнай стыхіі, а таксама родным і блізкім загінуўшых.














