Выратавальныя службы Бангкока спрабуюць лакалізаваць пажар, які ўспыхнуў у гасцініцы Centara Grand

10 апреля 2019

Выратавальныя службы Бангкока спрабуюць лакалізаваць пажар, што ўспыхнуў некалькі гадзін таму ў гасцініцы Centara Grand. Гэта адзін з самых буйных і папулярных гатэляў у сталіцы Тайланда. Людзі ў паніцы выскоквалі з вокнаў. Вядома пра 3 загінуўшых, не менш за 8 чалавек параненыя. Паводле папярэдніх звестак, узгаранне адбылося ў пакоі для захоўвання дакументаў на восьмым паверсе гатэля. Пастаяльцы гасцініцы - а іх некалькі тысяч чалавек - былі экстранна эвакуіраваныя. Рух па цэнтры горада па-ранейшаму заблакіраваны.