Ратавальнікі завяршылі пошукавыя працы на месцы катастрофы самалёта ў Інданезіі

1 июля 2015

Паводле ўдакладненых звестак, выяўлены рэшткі 91 загінуўшага. Дакладна не вызначана, хто з загінуўшых пасажыры самалёта, а іх на борце было 122, а хто мясцовыя жыхары. Як сведчаць відавочцы, ваенна-транспартны самалёт падарваўся ў паветры і пры падзенні закрануў некалькі жылых будынкаў і аўтамабіляў. Асноўнай версіяй трагедыі лічаць сапсаванне рухавіка. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і словы падтрымкі Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода, родным і блізкім загінуўшых, а таксама ўсяму народу Інданезіі.