Спад каранавіруса ў Кітаі

12 марта 2020
Улады Кітая заяўляюць, што ўспышка захворванняў на каранавірус на працягу апошніх 7 дзён ідзе на спад. За апошнія суткі выяўлена ўсяго 15 новых выпадкаў заражэння. Прычым, 6 з іх - прывазныя. Амаль паўтары тысячы пацыентаў паправіліся і выпісаныя з бальніц. 


ЗША з 13 сакавіка спыняюць на месяц прыём пасажыраў з Еўропы


Злучаныя Штаты, каб пазбегнуць распаўсюджання каранавіруса ўводзяць забарону на ўезд у краіну з усіх краін Еўропы, акрамя Брытаніі. Такія меры будуць дзейнічаць на працягу 30 дзён. Выключэнні зробяць для грамадзян ЗША, якія пройдуць неабходныя абследаванні. Сярод захварэўшых - акцёры Том Хэнкс і яго жонка Рыта Уілсан. Прычым, заразілася зорная пара, знаходзячыся ў Аўстраліі. Станоўчы вынік на COVID-19 пацвердзілі і ў аднаго з гульцоў НБА. Асацыяцыя была вымушана спыніць баскетбольны сезон. На каранціне і два італьянскія футбольныя клубы: "Інтэр" і "Ювентус". За апошні гуляе Даніэль Ругані. У яго таксама станоўчы тэст. Гулец паведаміў, што адчувае сябе добра.