SpaceX сёння плануе запусціць чарговую ракету "Фалькон-9"

17 февраля 2018

Яна павінна вывесці на арбіту два эксперыментальныя спадарожнікі сувязі, якія ў будучыні дапамогуць забяспечыць усю планету высокахуткасным Інтэрнэтам. Па планах, для гэтага ў космасе з'явіцца сетка з больш чым 4 тысяч спадарожнікаў. Такая маштабная групоўка павінна быць разгорнута на працягу найбліжэйшых шасці гадоў. Ілан Маск плануе зарабіць на высокахуткасным Інтэрнэце каля 20 мільярдаў долараў. Частка прыбытку будзе патрачана на касмічную праграму палётаў на Марс.