SpaceX аб’явіла пра першы камерцыйны палёт вакол Месяца

28 февраля 2017

Амерыканская кампанія ажыццявіць яго ў 2018 годзе. Да спадарожніка Зямлі адправяцца двое касмічных турыстаў. Іх імёны не называюцца. У найбліжэйшы час падарожнікі пройдуць медабследаванні і пачнуць трэніравацца. Для старту карабля Dragon 2 плануюць выкарыстаць пляцоўку на мысе Канаверал.