Space Х здзейсніла другі ўдалы запуск ракеты Falcon Heavy

12 апреля 2019

Напярэдадні Дня авіяцыі і касманаўтыкі Space Х здзейсніла другі ўдалы запуск сваёй самай магутнай ракеты Falcon Heavy. Гэтым разам камерцыйны. Яна вывела ў космас спадарожнік сувязі Саудаўскай Аравіі для перадачы тэлевізійных і тэлефонных сігналаў. Праз некалькі хвілін пасля старту паскаральнікі і першая прыступка ракеты паспяхова вярнуліся на Зямлю на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне. У  Space Х запуск назвалі гістарычным - упершыню ўдалося вярнуць і ўдала пасадзіць усе тры прыступкі ракеты, уключаючы цэнтральную.