Спаленнем французскага флага завяршылася акцыя пратэсту ля пасольства Францыі ў Балівіі

4 июля 2013

Дэманстранты таксама кідалі камяні ў будынак дыпмісіі. Выступленні справакаваў інцыдэнт з самалётам прэзідэнта Эва Маралеса. Ён вяртаўся з Расіі. Свае паветраныя прасторы для яго закрылі некалькі еўрапейскіх краін, у тым ліку Францыя, Партугалія і Італія. Забарона была звязана з падазрэннямі пра тое, што на борце можа знаходзіцца Эдвард Сноўдэн, якога ў ЗША абвінавачваюць у разгалашэнні сакрэтнай інфармацыі. У выніку самалёту Маралеса прыйшлося прызямліцца ў Вене. Пазней прадстаўнікі французскага Міністэрства замежных спраў аспрэчылі паведамленні аб зачыненні паветранай прасторы для самалёта прэзідэнта Балівіі.