Стваральнікі Petya за два дні зарабілі крыху больш за 10 000 долараў

29 июня 2017

Стваральнікі віруса, які паразіў камп'ютары па ўсім свеце, за два дні зарабілі крыху больш за 10 000 долараў. У маі падобная кібератака - WannaCry - прынесла хакерам 42 000 долараў. Новы вірус "Пеця" паразіў і беларускія камп'ютарныя сеткі. Аднак масавага заражэння ў нас не зафіксавана. Нагадаем, у аўторак новы вірус-вымагальнік "Пеця" паразіў камп'ютары прадпрыемстваў, партовых аператараў і ўрадавых структур Еўропы, ЗША і Азіі. За аднаўленне працы тэхнікі хакеры патрабавалі выкуп памерам 300 долараў.