Саюз фермераў Германіі заклікае перагледзець санкцыі супраць Расіі

25 июня 2015
Паводле слоў кіраўніка аб'яднання, меры Масквы, а менавіта харчовае эмбарга, стукнуць па сельскай гаспадарцы ФРГ. Бо блакада закранае пастаўкі нямецкага малака, мяса, садавіны і гародніны. Нагадаем, 22 чэрвеня Еўракамісія механічна падоўжыла на паўгода эканамічныя абмежаванні супраць Расіі, уведзеныя яшчэ ў верасні. На гэтым тыдні стала вядома, што Масква ў якасці меры ў адказ узмацняе жорсткасць патрабаванняў да імпарту прадуктаў з краін, якія падтрымліваюць санкцыі. У спіс забароненых да ўвозу прадуктаў, магчыма, дададуць кандытарскія вырабы, рыбныя кансервы і малочную прадукцыю.