Сучасны свет сутыкнуўся c найбуйнейшым гуманітарным крызісам з 1945 года

11 марта 2017

Сучасны свет сутыкнуўся c найбуйнейшым гуманітарным крызісам з моманту ўтварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 1945 годзе.

Аб гэтым заявіў Стывен О'Браен - намеснік Генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях. Паводле яго слоў, толькі ў Самалі за апошнія месяцы ад недахопу харчавання памерлі 47 дзяцей.

За 2017 год у Самалі, Емене, Нігерыі і Паўднёвым Судане могуць памерці ад голаду амаль паўтара мільёна дзяцей. Калі зараз не будуць прынятыя калектыўныя меры па паляпшэнні сітуацыі ў згаданых краінах, свету пагражае новая хваля бежанцаў. Для рэалізацыі гуманітарнага плана ААН неабходна амаль 4 з паловай мільярды долараў.