Сучасны свет назірае найбуйнейшы гуманітарны крызіс

11 марта 2017

Сучасны свет назірае найбуйнейшы гуманітарны крызіс з моманту заснавання ААН у 1945 годзе. Гэта заявіў намеснік Генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Сцівен О'Браен.
У прыватнасці, ён адзначыў, што зараз больш як 20-ці мільёнам чалавек у чатырох краінах пагражае голад. Перш за ўсё, гэта Емен, Нігерыя, Самалі і Паўднёвы Судан.
Сцівен О'Браен, намеснік Генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях: "Мы знаходзімся на крытычным этапе гісторыі. Свет сутыкнуўся з найбуйнейшым гуманітарным крызісам з моманту заснавання ААН. Зараз больш чым 20-ці мільёнам чалавек у чатырох краінах пагражае голад. Калі тэрмінова не аказаць дапамогу жыхарам Емена, Самалі, Нігерыі, і Паўднёвага Судана, то людзі памруць ад знясілення". 

Толькі ў Самалі за апошнія два месяцы ад недахопу харчавання памерлі 47 дзяцей. О'Браен папярэдзіў міжнародную супольнасць: калі зараз не будуць прынятыя калектыўныя меры па паляпшэнні сітуацыі ў згаданых краінах, то свету пагражае новая хваля бежанцаў.