Сумесны пратэст у Францыі. На вуліцы выйшлі "жоўтыя камізэлькі" і барацьбіты за экалогію

6 октября 2019

"Жоўтыя камізэлькі" ў Францыі аб'ядналіся з барацьбітамі за экалогію і зладзілі сумесны пратэст. Акцыя атрымала назву  "Апошняя акупацыя перад канцом свету". Мітынгоўцы забарыкадаваліся ў гандлёвым цэнтры. На іх думку, гэта сімвал капіталізму і вытворчасці, які знясільвае свет жывой прыроды. Супрацоўнікі бяспекі больш  за гадзіну спрабавалі разагнаць актывістаў, але тыя сышлі толькі пасля ўмяшання паліцыі.