Сумесная працоўная група ЕС - АС - ААН будзе створаная для эвакуацыі мігрантаў з Лівіі

30 ноября 2017

ЕС, Афрыканскі саюз і ААН дамовіліся разам ратаваць жыцці афрыканскіх мігрантаў на лівійскім маршруце і вынішчаць рабагандаль у лівійскіх лагерах. Адпаведнае рашэнне было прынята ў рамках 5-га саміту "Афрыканскі саюз - Еўрасаюз". Чакаецца, што ўжо ў найбліжэйшы час бакі правядуць аперацыю па тэрміновай эвакуацыі з Лівіі мігрантаў, якім пагражае рабства. Для гэтага будзе створаная сумесная працоўная група ЕС - АС - ААН. Яе задачамі таксама стануць развіццё каналаў рэгулярнай легальнай міграцыі, стварэнне ўмоў для развіцця і стабілізацыі краін паходжання і транзіту, для ўхілення карэнных прычын міграцыі. Нагадаю, што праца па выратаванні і абароне жыццяў бежанцаў ужо вядзецца пры фінансаванні ЕС. На радзіму добраахвотна вярнуліся 13 тысяч афрыканскіх мігрантаў.