Сумесная калегія

29 октября 2020

Пазітыўная тэндэнцыя па асваенні бюджэту Саюзнай дзяржавы працягваецца. Па выніках 2019 года выкананне каштарыса па расходах перавысіла 98 % планавых прызначэнняў. За апошнія гады гэта адзін з лепшых паказчыкаў. Сёння Камітэт дзяржкантролю Беларусі і Падліковая палата Расіі ў фармаце відэаканферэнцыі правялі пасяджэнне калегій. Аднак, ёсць у бочцы мёду і лыжка дзёгцю. Падчас праверкі былі выяўлены недахопы. Напрыклад, знойдзены парушэнні бюджэтнага заканадаўства на агульную суму амаль 2 мільёны расійскіх рублёў. Большая частка гэтых сродкаў ужо вернута ў казну Саюзнай дзяржавы. Застаюцца і іншыя праблемы.

На пасяджэнні зацвердзілі план сумесных дзеянняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі і Падліковай палаты Расіі на 2021 год. Ён прадугледжвае шэраг кантрольных мерапрыемстваў, а таксама правядзенне семінараў і абмен вопытам.