Савецкі касмічны аппарат будзе выстаўлены на таргі ў Бруселі

24 апреля 2014

Савецкі касмічны апарат, які двойчы пабываў у космасе, будзе выстаўлены на таргі ў Бруселі. Пачатковая цана складзе 500 тысяч еўра. Аднак наладжвальнікі таргоў упэўненыя, што сума можа дасягнуць і паўтара мільёна. Абодва палёты апарат, прыдатны для транспарціроўкі трох касманаўтаў, здзейсніў летам 1977 года і ў сакавіку 1980. Акрамя апарата, які вяртаецца, на таргі будуць выстаўлены два скафандры. Адзін з іх насіў расійскі касманаўт Аляксандр Калеры, другі належаў англа-амерыканскаму астранаўту Майклу Фоўлу.