Савет Федэрацыі зацвердзіў дагавор аб прыняцці Крыма ў Расію

21 марта 2014

Савет Федэрацыі зацвердзіў дагавор аб прыняцці Крыма ў Расію і ўтварэнні новых суб'ектаў. За прагаласавалі ўсе 155 прадстаўнікоў верхняй палаты парламента. Свой подпіс пад дакументам сёння паставіў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У Бруселі прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк падпісаў палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам. Што тычыцца эканамічнай часткі дагавора, Кіеў заявіў аб гатоўнасці падпісаць яе пасля пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў.