Савет Федэрацыі Расіі праводзіць пазачарговае пасяджэнне

21 марта 2014

На позве дня - галасаванне наконт адобранага ўчора Дзярждумай законапраекта аб прыняцці ў склад Расіі двух новых суб'ектаў - Крыма і Севастопаля. Раней профільныя камітэты сената рэкамендавалі Верхняй палаце парламента адобрыць адпаведныя дакументы. Пасля ратыфікацыі паперы паступяць на подпіс прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.


Нагадаем, у нядзелю ў Крыме прайшоў рэферэндум, дзе больш як 96% выбаршчыкаў выступілі за ўваходжанне паўвострава ў склад Расіі. Афіцыйная Масква заявіла пра законнасць плебісцыту і яго адпаведнасць міжнародным нормам. Украіна, ЗША, ЕС і яшчэ шэраг краін вынікаў рэферэндуму не прызналі.