Савет Еўрасаюза даў згоду на запуск бязвізавага рэжыму з Украінай

17 ноября 2016

Пры гэтым у Бруселі падкрэслілі, што ён пачне дзейнічаць толькі пасля таго, як будзе прапрацаваная і заканадаўча замацаваная працэдура прыпынення бязвізавых рэжымаў, якая дазволіць штогод пераглядаць такія пагадненні. Падрыхтоўка да ўзаемнай адмены віз паміж ЕС і Украінай пачалася ў 2015 годзе. Адной з умоў увядзення бязвізавага рэжыму быў пачатак рэальнай барацьбы з карупцыяй.