Савет ЕС адобрыў ваенную аперацыю супраць нелегальнай перапраўкі бежанцаў

18 мая 2015

Савет ЕС адобрыў ваенную аперацыю супраць крымінальных груп, якія займаюцца нелегальнай перапраўкай бежанцаў у Міжземным моры з краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі ў Еўропу. Пра гэта паведаміла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні. Для пачатку актыўных дзеянняў Бруселю неабходна заручыцца падтрымкай Савета Бяспекі ААН. Саміх нелегалаў падчас аперацый будуць ратаваць і ўжо пасля вырашаць іх лёс. Паводле афіцыйных звестак, сёлета больш чым 60 тысяч чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Еўропу, пераплыўшы Міжземнае мора. 2 тысячы бежанцаў загінулі.