Савет Бяспекі ААН заблакіраваў прапанову Расіі па Украіне

29 августа 2014
Савет Бяспекі ААН заблакіраваў прапанову Расіі аб прыняцці заявы аб перамір'і на паўднёвым усходзе Украіны. На пасяджэнні пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры ААН Віталь Чуркін выступіў па сітуацыі ва Украіне. У прыватнасці, ён звярнуўся з заклікам да неадкладнага спынення агню. Прагучаў і заклік пачаць дыялог, які б дапамог урэгуляваць сітуацыю.
Генеральны сакратар ААН у сваю чаргу адзначыў: каб набліжацца да мірнага вырашэння канфлікту, варта прадоўжыць перамовы, пачатыя ў Мінску.