Савет Бяспекі ААН сёння правядзе экстраннае пасяджэнне па сітуацыі ва Украіне

27 февраля 2015

Ініцыятарамі сустрэчы выступілі Германія і Францыя.  Пасяджэнне запланавана на 6 вечара па Мінску.  Плануюць абмеркаваць пытанні рэалізацыі мінскіх пагадненняў. Са справаздачамі аб выкананні перамір'я  ў святле адвядзення цяжкай тэхнікі ў Данбасе  выступяць прадстаўнікі АБСЕ. Частка дакладу будзе публічна даступная, аднак самі абмеркаванні правядуць за зачыненымі дзвярамі.

 

 Рэжым спынення агню на ўсходзе Украіны ўвайшоў у сілу 15 лютага. Да 4 сакавіка  самаабвешчаныя Данецкая і Луганская рэспублікі плануюць цалкам завяршыць працэс адвядзення цяжкай артылерыі ад лініі сутыкнення