Савет Бяспекі ААН разгледзіць сёння адразу дзве рэзалюцыі па Венесуэле

28 февраля 2019

Галасаванне па першым дакуменце ініцыявана ЗША. Вашынгтон заклікае да правядзення ў Баліварыянскай Рэспубліцы свабодных і справядлівых выбараў. Другі праект рэзалюцыі вылучыла Масква. У расійскім варыянце ўтрымоўваецца заклік да мірнага ўрэгулявання крызісу на аснове дыялогу.