Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю Францыі па барацьбе з тэрарызмам

21 ноября 2015

Яе падтрымалі ўсе 15 краін - удзельніц ААН. Рэзалюцыя заклікае ўсе краіны прыняць неабходныя меры ў адпаведнасці з міжнародным правам, каб падвоіць і каардынаваць свае намаганні для папярэджання і спынення тэрарыстычных актаў, што ўчыняюць "Ісламская дзяржава", "Джэбхат ан-Нусра" і іншыя групы, звязаныя з "Аль-Каідай", перадае ТАСС. Акрамя таго, дакумент заклікае краіны - члены арганізацыі больш актыўна перашкаджаць патоку замежных баевікоў у Ірак і Сірыю і спыняць фінансаванне тэрарыстаў.