Савет бяспекі Нідэрландаў апублікаваў даклад па крушэнні малайзійскага "Боінга" ў Данецкай вобласці

13 октября 2015

У дакуменце - вынікі расследавання катастрофы ліпеня мінулага года. На думку міжнароднай групы экспертаў, самалёт быў збіты ракетай, выпушчанай зенітна-ракетным комплексам "Бук". Боепрыпас узарваўся з левага боку кабіны пілота. У выніку самалёт разваліўся ў паветры. Усе пасажыры і члены экіпажа загінулі практычна імгненна. У справаздачы таксама гаворыцца, што рызыкі палётаў над усходняй часткай Украіны былі ацэнены памылкова. Нягледзячы на відавочную пагрозу, авіякампанія не змяніла маршрут. Задачу - назваць канкрэтных віноўнікаў трагедыі - эксперты перад сабой не ставілі. Украінскія ўлады і фарміраванні самаабвешчаных рэспублік працягваюць абвінавачваць адзін аднаго ў катастрофе.