Савет Бяспекі ААН збярэцца на экстраннае пасяджэнне па сітуацыі ў сектары Газа

14 мая 2018

Ахвярамі сутыкненняў у рэгіёне сталі больш за 40 чалавек. Ад 900 да 1700 атрымалі раненні, паведамляюць прадстаўнікі Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі. Улады Ізраіля адзначаюць, што палесцінцы спрабавалі пашкодзіць пагранічныя загароды і прарвацца на тэрыторыю яўрэйскай дзяржавы. Для разгону натоўпу прымяняліся спецсродкі і, паводле непацверджаных звестак, баявыя патроны.

Прычынай абвастрэння сітуацыі ў сектары Газа стаў перанос амерыканскага пасольства ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Адзначым, і Ізраіль, і Палесцінская аўтаномія лічаць гэты горад сваёй непадзельнай сталіцай і не прызнаюць такога права за іншым бокам. Рашэнне прызнаць Іерусалім яўрэйскім горадам было прынята Дональдам Трампам у канцы 2017 года. У сённяшняй цырымоніі адкрыцця амерыканскага дыппрадстаўніцтва прыняла ўдзел дачка амерыканскага лідара Іванка.