Савет Бяспекі ААН сёння збярэцца на экстраннае пасяджэнне па патрабаванні Токіа, Сеула і Вашынгтона

29 августа 2017

Краіны выказалі сур'ёзную занепакоенасць новым запускам балістычнай ракеты КНДР. Снарад праляцеў над тэрыторыяй Японіі і зваліўся ў Ціхім акіяне. Пераадолець такую адлегласць паўночнакарэйская ракета змагла ўпершыню за апошні час. Збіваць яе японскія вайскоўцы не сталі, бо, паводле іх ацэнак, траекторыя снарада небяспекі не ўяўляла.