Савет Бяспекі ААН сёння на экстранным пасяджэнні абмяркуе інцыдэнт з запускам балістычнай ракеты. Яго склікаюць па запыце Вашынгтона, Сеула і Токіа. Сустрэча пройдзе ў 10 вечара па мінскім часе. Напярэдадні дзеянні КНДР асудзіў Генсак ААН Антоніу Гутэрыш. Ён заклікаў Пхеньян спыніць правакацыі. У Дзярждэпартаменце ЗША прыгразілі ўзмацненнем жорсткасці санкцый. Акрамя таго, у адказ на запуск ракеты КНДР вайскоўцы Штатаў і Паўднёвай Карэі правялі сумесныя навучальныя ракетныя стрэльбы.
Савет Бяспекі ААН сёння абмяркуе інцыдэнт з запускам балістычнай ракеты
5 июля 2017













