Савет Бяспекі ААН сёння можа ўзгадніць тэкст рэзалюцыі па Емене

6 апреля 2015

З прапановамі па ўрэгуляванні канфлікту  выступаюць Расія і Саудаўская Аравія, якая ўзначальвае кааліцыю па барацьбе з мяцежнікамі-хусітамі. Паводле звестак ААН, за апошнія два  тыдні ў Емене  загінулі больш чым  500  чалавек. Баі за Адэн - другі па велічыні горад на поўдні краіны - напярэдадні абвастрыліся. Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа паведамляюць аб дзясятках загінуўшых і параненых і заклікаюць бакі канфлікту аб'явіць  перамір'е на суткі для экстраннай дастаўкі меддапамогі. Хусіты заявілі, што гатовыя да перамоў, калі спыняцца авіяўдары арабскай кааліцыі.