Савет Бяспекі ААН правёў чарговую экстранную нараду

14 марта 2014

Савет Бяспекі ААН правёў чарговую экстранную нараду, прысвечаную сітуацыі ва Украіне. Прыйсці да кампрамісу, у тым ліку па крымскім пытанні, бакам так і не ўдалося. Разам з тым і Кіеў, і Масква пацвердзілі сваю незацікаўленасць у далейшай эскалацыі напружанасці ў рэгіёне. Паралельна Міжнародны валютны фонд заявіў аб намеры правесці ацэнку стану эканомікі Украіны. Пасля гэтай працэдуры будзе вызначаны аб'ём фінансавай дапамогі Кіеву. Чакаецца, што сваё рашэнне МВФ агучыць да канца сакавіка. Тым часам з Украіны працягваюць прыходзіць трывожныя паведамленні. У Данецку ўзмоцнены меры бяспекі. Напярэдадні горад ахапілі вулічныя беспарадкі. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, ад ран, нанесеных халоднай зброяй, загінулі тры чалавекі. Завадатараў бойкі шукае міліцыя.