Савет бяспекі ААН правёў экстраннае пасяджэнне

16 августа 2013

Савет бяспекі ААН правёў экстраннае пасяджэнне за зачыненымі дзвярамі па сітуацыі ў Егіпце. Удзельнікі сустрэчы асудзілі насілле ў Арабскай рэспубліцы і адзначылі, што абодва бакі канфлікту павінны выявіць зараз максімальную стрыманасць.


Сутыкненні прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Махамеда Мурсі з паліцыяй і ваеннымі, аднак, не спыняюцца. Мінулай ноччу ў Гізе экстрэмісты падпалілі ўрадавыя будынкі. Паведамленні пра новыя беспарадкі прыходзілі і з Каіра. Загінулі ўжо больш як 600 чалавек, параненых - 4 тысячы. Нягледзячы на рэжым надзвычайнага становішча, ісламісты абяцаюць вывесці сёння на вуліцы мільёны чалавек. МУС краіны папярэдзіла, што паліцыя будзе выкарыстоўваць баявыя кулі для абароны сябе і ўрадавых будынкаў.