Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю аб спыненні баявых дзеянняў у Сірыі на 30 дзён

25 февраля 2018

Савет Бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая патрабуе ад канфліктуючых бакоў у Сірыі спыніць баявыя дзеянні на 30 дзён. Гэта дазволіць правесці аперацыю па аказанні гуманітарнай дапамогі насельніцтву, а таксама эвакуіраваць параненых і цяжка хворых. Згодна з дакументам, перамір'е не будзе распаўсюджвацца на аперацыі супраць групоўкі "Ісламская дзяржава" і іншых тэрарыстычных арганізацый.

Становішча ў Сірыі апошні час абвастрылася. Баевікі абстрэльваюць Дамаск з раёна Усходняя Гута, выкарыстоўваючы самаробныя рэактыўныя снарады, якія зроблены з газавых балонаў. У пятніцу па сірыйскай сталіцы было выпушчана больш за 70 ракет. У адказ урадавыя войскі адкрылі артылерыйскі агонь па пазіцыях тэрарыстаў.