Савет Бяспекі ААН абмяркоўвае справу Скрыпалёў

6 сентября 2018

Пасяджэнне ініцыявала Вялікабрытанія, калі сталі вядомыя новыя звесткі аб атручэнні ў Солсберы былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

Напярэдадні брытанскія ўлады назвалі імёны двух расіянаў, якія абвінавачваюцца ў спробе забойства Скрыпалёў - гэта Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

У Лондане лічаць, што нападзенне было санкцыянавана расійскай разведкай і, магчыма, вышэйшым кіраўніцтвам Расіі.

Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй мае намер папрасіць Еўрасаюз увесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі. Адначасова Злучанае Каралеўства пачне аперацыю па пошуку агентаў ГРУ на тэрыторыі краіны і іх выправаджэнні.

У сваю чаргу Масква зноў заявіла аб недачыненні Расіі да атручэння Скрыпалёў. МЗС рашуча адхіляе інсінуацыі на адрас расійскага боку. "Масква па-ранейшаму адкрытая для дыялогу з Брытаніяй па дадзенай справе Скрыпалёў", - аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава.