Супрацоўнікі парыжскага метрапалітэна далучацца да агульнанацыянальнай забастоўкі чыгуначнікаў

2 июня 2016

Супрацоўнікі парыжскага метрапалітэна і прыгарадных цягнікоў далучацца да агульнанацыянальнай забастоўкі чыгуначнікаў. Адмянілі сотні цягнікоў. Гэта адбываецца крыху больш як за тыдзень да старту чэмпіянату Еўропы па футболе. Акцыю маюць намер падтрымаць французскія партовыя рабочыя і авіядыспетчары. Таксама стала вядома, што на траціне французскіх аўтазаправак няма бензіну. Стратэгічнага рэзерву паліва, паводле слоў экспертаў, хопіць прыкладна на 4 месяцы.