Супрацоўнікі ФСБ Расіі затрымалі амерыканскага шпіёна, які працуе пад прыкрыццём трэцяга сакратара палітычнага аддзела пасольства ЗША у Маскве. Раяна Крыстафера Фогла ўзялі, калі ён спрабаваў завербаваць супрацоўніка адной з расійскіх спецслужбаў. У ведамстве адзначылі, што у Фогла выяўленыя спецыяльныя тэхнічныя сродкі, пісьмовыя інструкцыі, буйная сума грошай і сродкі змянення знешнасці. Расійскі МЗС ужо заявіў пратэст паслу ЗША Майклу Макфалу, аб’явіў Фогла персонай нон грата і запатрабаваў яго скарэйшага ад'езду на радзіму.














