Супрацоўнікі ФБР працягваюць допыт сяброўкі стралка з Лас-Вегаса - филіпінкі Мэрылу Дэнлі. Яна прыляцела ў ЗША з Манілы. Паводле звестак следства, незадоўга да крывавай атакі Сцівен Пэдак перавёў на Філіпіны сто тысяч долараў. Праваахоўнікі лічаць, што мужчына, які застрэліў 58 чалавек, дзесяцігоддзямі вёў таемнае жыццё, збіраючы зброю.
Трагедыя ў Лас-Вегасе прызнаная самым масавым забойствам у гісторыі ЗША. У паліцыі асцерагаюцца паўтору такіх выпадкаў. Так, у Аклахома-Сіці затрыманы мужчына, які на сваёй старонцы ў Facebook паабяцаў учыніць "бойню як у Вегасе". Зламысніку прад'явілі абвінавачанне ў ілжывай тэрарыстычнай пагрозе.