Супрацоўнікі двух аэрапортаў Берліна - Тэгель і Шэнефельд - пачалі забастоўку

13 марта 2017
Праз стачку авіясувязь са сталіцай Германіі будзе паралізавана больш за суткі. Прычына - патрабаванне прафсаюзаў павысіць пагадзінную зарплату для дзвюх тысяч працаўнікоў у сярэднім на адзін еўра - да 12 за гадзіну. Наконт гэтай спрэчкі прайшла ўжо серыя перамоў, аднак прыйсці да агульнага рашэння бакам так і не атрымалася. Праз аналагічную акцыю 10 сакавіка былі адмененыя амаль 700 рэйсаў.