Сотні тысяч сакур заквітнелі ў нацыянальным парку правінцыі Гуйчжоу

19 марта 2019

Дзівосныя краявіды ў гэтыя вясновыя дні можна назіраць у Кітаі. Цвіценне сакуры. У правінцыю Гуйчжоу на паўднёвым захадзе краіны з'язджаюцца дзясяткі турыстаў. У мясцовым нацыянальным парку  заквітнелі сотні тысяч вішнёвых дрэў.  Пялёсткі распускаюцца толькі на некалькі гадзін і хутка ападаюць, таму ўсе спяшаюцца хутчэй зрабіць фота на фоне светла-ружовага чараўніцтва.