Сотні тысяч дзяржслужачых у ЗША сёння вярнуліся на працу пасля вырашэння бюджэтнага крызісу

18 октября 2013

Міжпартыйнага пагаднення па ліміце дзярждоўгу атрымалася дасягнуць усяго за некалькі гадзін да дэд-лайна. Нагадаем, крызіс пачаўся 16 дзён назад, калі кангрэсмены не змаглі дамовіцца аб бюджэце. Але новы план прадугледжвае фінансаванне толькі да 15 студзеня, а крайні тэрмін запазычанняў прадоўжаны да 7 лютага. Гэта часовае рашэнне праблемы, якое не збліжае пазіцыі рэспубліканцаў і дэмакратаў.