Сотні людзей сабраліся ў Парыжы ля будынка пасольства Туніса, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракту

20 марта 2015

Сотні людзей сабраліся ў Парыжы ля будынка пасольства Туніса, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракту, які адбыўся два дні таму. Грамадзяне патрабавалі ад французскага ўрада падаць ваенную дапамогу Тунісу для барацьбы з экстрэмістамі. Нагадаем, ахвярамі нападу на нацыянальны музей у туніскай сталіцы сталі 23 чалавекі. З іх 18 турыстаў, сярод якіх грамадзяне Расіі, Італіі, Германіі і Францыі, Польшчы, Іспаніі, Аўстраліі, Калумбіі і Японіі. Адказнасць за тэракт на сябе ўзяла радыкальная групоўка "Ісламская дзяржава". Затрыманыя 9 меркаваных тэрарыстаў.