Стан экс-прэзідэнта Ізраіля палепшыўся, але застаецца цяжкім

14 сентября 2016
Праз суткі пасля перанесенага інсульту ўрачы назіраюць некаторую станоўчую дынаміку. Шымон Перэс па-ранейшаму знаходзіцца ў медыкаментознай коме і падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ён займаў пасаду прэзідэнта Ізраіля з 2007 па 2014 год. Таксама некалькі разоў Шымон Перэс узначальваў Міністэрства абароны Ізраіля, Міністэрства фінансаў, Мінсувязі, МЗС, МУС і іншыя ведамствы. У 1994 годзе ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру.